Ад сёння на сайце ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» lit-bel.org даступная для вольнага спампоўвання ў фармаце.epub кніга Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Выданне размешчанае з ласкавай асабістай згоды аўтаркі.

Твор пабачыў свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у студзені 2014 года. На беларускую мову яго пераклалі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч.

Кніга Святланы Алексіевіч «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)» закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час «перабудовы» і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе «часам сэканд-хэнд». 

Спампаваць кнігу абсалютна бясплатна можна ТУТ, націснуўшы на кнопку.epub

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?