Кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу заявіў, што пры авіяўдарах расійскай авіяцыі па тэрыторыі Сірыі загінулі больш за 600 мірных жыхароў.

Паводле яго слоў, 150 з іх — дзеці. Як сказаў Чавушаглу, 200 чалавек загінулі пры бамбардзіроўцы ў правінцыі Ідліб 20 снежня.

Меўлют Чавушаглу заявіў, што Расія ў большасці выпадкаў наносіць удары не па «Ісламскай дзяржаве», а па паўстанцах, якія супрацьстаяць прэзідэнту краіны Башару Асаду, піша Медуза па інфармацыі Anadolu.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0