У Пензенскай вобласьці зь пячоры, дзе чакае канца сьвету група рэлігійных сэктантаў, у тым ліку нашы суайчыньнікі, выйшлі яшчэ 14 чалавек.

Як паведаміў віцэ‑губэрнатар вобласьці Алег Мельнічэнка, у выніку паводкі ў пячоры адбыўся абвал, і знаходзіцца там стала небясьпечна.

Летась на пачатку лістапада 35 чалавек схаваліся ў загадзя падрыхтаваным падземным памяшканьні ў Бекаўскім раёне Пензенскай вобласьці , каб перачакаць канец сьвету.

7 жанчын пакінулі схоў на мінулым тыдні. Астанія 14 чалавек, сярод якіх двое дзяцей, абяцаюць выйсьці на паверхню на Вялікдзень, 27 красавіка.

Паводле Радио Свобода / Радио Свободная Европа

Глядзі яшчэ:
Патоп можа прыйсьці раней за Апакаліпсіс
Сэктанты зь Беларусі: За Лукашэнку ў нас кожны жыцьцё аддасьць
У Расеі сэктанты, а сярод іх і беларусы, сышлі пад зямлю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0