Беларусь закупіла ў Расіі чатыры дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-300ПС, паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.
«Закупка ажыццёўлена. Цяпер рэалізуюцца мерапрыемствы па пастаўцы ЗРК у вайсковыя часці, якія ўзброеныя такімі комплексамі», — сказаў прадстаўнік Мінабароны.
Дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-300ПС, якія Беларусь закупіла ў Расіі, паступяць на ўзбраенне трох зенітных ракетных палкоў, якія дыслацыруюцца ў Віцебскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.
Калі дакладна ў Беларусь будуць дастаўленыя закупленыя ЗРК, пакуль не паведамляецца. Раней іх паступленне планавалася да канца гэтага года.