З 19 снежня збор мытні за здзяйсненне мытных аперацый у дачыненні да транспартных сродкаў для асабістага карыстання павялічаны ў пяць разоў — з 10 да 50 еўра.

Гэта рэгламентавана ўказам прэзідэнта №496 ад 17 снежня. Дакумент унёс змены ва ўказ № 443 «Аб мытных зборах» ад 13 ліпеня 2006 года.

Як тлумачаць у мытні, новыя стаўкі былі зацверджаны для раўнавання велічыні збору, які спаганяецца з фізічных і юрыдычных асоб, а таксама ІП: раней юрыдычныя асобы і іпэшнікі плацілі 50 еўра за кожную «растаможку», а «фізікі» — усяго 10.

— Разам з тым дзеянні мытных органаў пры мытнай ачыстцы транспартных сродкаў у першым і другім выпадку аналагічныя адзін аднаму, — тлумачаць у ДМК. — Часовыя затраты на правядзенне мытнага кантролю, выкарыстанне інфармацыйных сістэм і наступнае суправаджэнне дадзеных таксама практычна аднолькавыя.

У камітэце падкрэсліваюць: стаўкі толькі ўстаноўлены ў еўра, плаціць іх, як і раней, грамадзяне павінны ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дзень мытнага дэкларавання.

Нагадваем, што мытны збор, пра які ідзе гаворка, - гэта, кажучы простай мовай, плата за паслугі па «размытнёўцы» вашага аўтамабіля.

У стаўках самой «растаможкі» нічога не змянілася: у што яна абыдзецца ахвотнаму прыгнаць аўтамабіль з-за межаў Еўразійскага эканамічнага саюза — лічыце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?