Акцёр Х'ю Грант ў чацвёрты раз стаў бацькам. Паведамленне пацвердзіла 37-гадовая Ганна Эберштэйн, з якой ён жыве, піша выданне Sun. Жанчына распавяла журналістам, што ў яе і Гранта нарадзілася дачка, якая стала другім іх сумесным дзіцем. У Гранта і Эбештэйн таксама гадуецца трохгадовы сын Джон.
Х'ю Грант і прадзюсар шведскага тэлебачання Ганна Эберштэйн пазнаёміліся ў Лондане ў 2010 годзе. Даволі доўгі час пара захоўвала ў таямніцы свае адносіны. Таксама закаханыя не адразу распавялі грамадскасці аб нараджэнні першынца. Пра з'яўленне на свет Джона Мунга Гранта стала вядома толькі ў 2014 годзе, калі малому было 2 гады.
Для Гранта нованароджаная дачка стала чацвёртым дзіцем. Доўгі час у акцёра не было дзяцей, а за апошнія чатыры гады ён стаў бацькам чатыры разы. Першую цяжарнасць Ганны Эберштэйн старанна трымалі ў таямніцы, бо менавіта ў гэты час кітаянка Цінглан Хонг насіла пад сэрцам яшчэ адно дзіця Х'ю — сына Фелікса. А яшчэ раней Хонг нарадзіла акцёру яго першынца — дачку Табіту Чжао Шы.