Сёньня браты Сяргей і Аляксандар Скрабец вырашылі спыніць сваё галадаваньне. Яно цягнулася 22 дні.

У размове з нашым радыё Сяргей Скрабец сказаў, што ёсьць некалькі прычынаў для такога рашэньня. Прынамсі, яны ўжо з цяжкасьцю пераносяць галадоўку. Да таго ж, трэба захаваць сілы на 2‑е красавіка ‑‑ заўтра яны праводзяць на плошчы Бангалёр рок‑канцэрт «За свабоду палітвязьняў».

Сяргей Скрабец таксама сказаў, што цяпер у эстафэтнай галадоўцы бяруць удзел каля 20 чалавек: «Мы з братам зьвяртаемся да іх з прапановай, каб і яны спынілі галадоўку. Аднак кожны будзе вырашаць гэта самастойна. Прыкладам, я ўжо размаўляў з Алегам Алкаевым. Але ён сказаў, што будзе працягваць галадаваць».

Галадоўка пачалася 10‑га сакавіка з патрабаваньня вызваліць палітвязьня Аляксандра Казуліна.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0