Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу заявіў, што Сірыя не стане «часткай цэляў расійскага імперыялізму». З такой заявай ён выступіў на сустрэчы з дэпутатамі парламента.

Давутаглу таксама асудзіў паветраныя ўдары па сірыйскай правінцыі Ідліб, у выніку якіх загінулі мірныя жыхары. Турцыя ускладае адказнасць за налёты на Расію.

Авіяўдары па цэлях у правінцыі Ідліб былі нанесеныя 20 снежня. Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу заявіў, што іх ахвярамі сталі 200 мірных жыхароў. У агульнай складанасці, па словах міністра, за час расійскай аперацыі ў Сірыі загінулі 600-800 мірных жыхароў, у тым ліку больш за 150 дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?