У шэрагі грамадзкага аб’яднаньня таксама ўліліся 40% дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Пра гэта паведаміў БЕЛТА намесьнік старшыні РГА «Белая Русь», член пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе Аляксандар Шацько.
Ён таксама сказаў, што цяпер РГА «Белая Русь» налічвае 75 тыс. чалавек, і ейныя шэрагі хутка павялічваюцца.
17 траўня ў Менск павінен прайсьці зьезд «Белай Русі».