Міністр спорту Вітальд Банька і прэм'ер Беата Шыдла

Міністр спорту Вітальд Банька і прэм'ер Беата Шыдла

Канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы Беаты Шыдлы апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку незвычайны калядны ролік з віншаваннямі палякам. Удзел у здымках роліка прымалі ўсе міністры ўрада Шыдлы.

«Калі сон ахоплівае ўвесь горад, ёсць такое месца, дзе па-ранейшаму светла», — пачынаецца ролік. Камера паказвае будынак Канцылярыі прэм'ера, што, мабыць, з'яўляецца іроніяй з нагоды прыняцця новым польскім урадам важных рашэнняў па начах.

У роліку польскія міністры разам ўпрыгожваюць ёлку, імі кіруе Беата Шыдла, якая запісвае ў нататнік іх дасягненні. «Кожны спяшаецца справіцца з заданнем», — кажа голас за кадрам. Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Беата Кемпа спявае з дзецьмі калядкі, а міністр унутраных спраў Марыюш Блашчак атрымлівае ў падарунак швэдар з аленямі. Пасля таго, як ялінка гатовая, «прыйшоў час павіншаваць з Калядамі».

«Час Божага Нараджэння — гэта асаблівы момант у годзе, калі мы сядаем за агульны стол і думаем пра тое, што нас аб'ядноўвае, а не дзеліць. Мы, палякі, як ніхто іншы, умеем аб'ядноўвацца па самых важных пытаннях. Куцця — гэта важны момант, калі будуюцца разуменне, прымірэнне, адзінства. Давайце пакінем палітычныя спрэчкі і, дзелячыся аплаткай, паглядзім адзін на аднаго з любоўю, якую падарыў нам Хрыстос. Разам з усімі міністрамі мы жадаем палякам спакойных і шчаслівых свят!» — кажа прэм'ер-міністр Беата Шыдла ў роліку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?