Ён вяртаўся з суду над Кімам. Яго затрымалі пры ўваходзе ў мэтро.

Ішлі некалькі чалавек, у тым ліку Мікола Статкевіч, з судовага паседжаньня, але людзі ў цывільным выхапілі — чатыры чалавекі — з натоўпу менавіта Севярынца. Палітыка кінулі ў УАЗік і адвезьлі ў менскую гарадзкую пракуратуру.

Цяпер Павал чакае намесьніка пракурора Стука — таго самага, які падпісваў ордэр на ператрусы ў журналістаў Рацыі і Белсату, што прайшлі ў мінулы чацьвер.

* * *

17:35 А палову на шостую Паўла адпусьцілі. На яго склалі адміністрацыйны пратакол, паводле артыкулу 9.10 «Парушэньне патрабаваньня закону аб рэалізацыі права на заканадаўчую ініцыятыву». Маецца на ўвазе збор подпісаў за зьмену ў законе аб свабодзе сумленьня. Нагадаем, што аргкамітэт БХД разам з царкоўнымі суполкамі назьбіраў 50 тыс. подпісаў, якія былі перададзены ў Палату прадстаўнікоў, Адміністрацыю прэзыдэнту і Канстытуцыйны суд.

Паводле гэтага артыкулу Севярынцу можа пагражаць ад 20 да 50 базавых велічынь штрафу. Са словаў Севярынца, каб пачаць збор подпісаў, сябры ініцыятывы павінны былі зьвярнуцца да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Размову з Паўлам у пракуратуры вёў маёр Юры Карніцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?