Падыходзіць да канца 2015 год. Цана на нафту ўпала, і дзе дзелася «ўнікальная беларуская мадэль»? І дзе той «рускі свет»? Ідзе на дно і цягне Беларусь за сабой.

У 2014 годзе Усходняя Еўропа з жахам назірала за прывідам новай сусветнай вайны. Але цана на нафту ўпала — і прывід схаваўся.

Так мяняецца свет на нашых вачах, і будзе мяняцца. Вынайдуць новыя крыніцы энергіі. Увойдуць у штодзённы побыт хатнія робаты. Хутка на дарогах масава пачнуць ездзіць беспілотныя аўтамабілі. Штогод вынаходзяць новыя лекі ад хваробаў.

І ў той жа час побач мы назіраем варварства ІДІЛ, ідыятызм вайны ў Данбасе, нахабнае раскраданне народнага багацця алігархамі і «нацыянальнымі лідарамі». Каб Беларусь карысталася здабыткамі прагрэсу, ёй трэба быць з цывілізаваным светам. А фундамент гэтага — мова, гісторыя, культура. «Наша Ніва» працуе для яго ўмацавання.

Вы з NN.BY будзеце мець усю інфармацыю: і пра палітыку, і пра фінансы. І пажыву для роздуму ў нас заўжды знойдзеце.

Падпішыцеся на «Нашу Ніву». Падпішыце таксама дзядоў, сваякоў.

Але асабліва просім вас, чытачоў інтэрнэт-сайта, не забывацца рабіць ахвяраванні на «Нашу Ніву» ці змяшчаць у ёй рэкламу. Памятайце, што «Наша Ніва» / NN.BY — незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. «Наша Ніва» была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991, у інтэрнэце выходзіць з 1997. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку, на любой пошце.

На які рахунак пералічаць грошы?

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: Ахвяраванне на Нашу Ніву.

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаванне банку» трэба пісаць: «Аддз. 539 ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 739».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 740 628 011. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і«Куды».

І хай новы год прынясе вам добрае здароўе і ўсё самае светлае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?