Авіякампанія «Белавія» летам 2016 плануе адкрыць рэгулярны рэйс з Мінска ў Палангу (Літва).

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела рэкламы і камунікацый авіякампаніі Вольга Герасенка.

«Пачаць палёты ў Палангу мяркуецца 17 чэрвеня. Рэйс будзе выконвацца на рэгулярнай аснове адзін раз у тыдзень па нядзелях», - удакладніла спецыяліст.

Яна адзначыла, што пакуль квіткі па новаму кірунку ў продаж не паступілі. «Мы плануем адкрыць продаж з 15 студзеня — да гэтага часу будуць вызначаны тарыфы, - дадала Вольга Герасенка. Паводле яе інфармацыі, 60% квіткоў на рэйс Мінск—Паланга авіяперавозчык мяркуе рэалізоўваць тураператарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?