Меркаванні3535

Алексіевіч: Наша эліта сядзела на кухні і марыла, а потым аказалася няздольнай нешта зрабіць

Беларускі лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч напярэдадні паездкі ў Стакгольм дала вялікае інтэрв'ю Бі-бі-сі.

Адказваючы на пытанне, ці не лягчэй пісаць пра падзеі ў Расіі, жывучы ў Беларусі, яна зазначае:

«Справа ў тым, што тое, што я ўжо амаль 40 гадоў займалася, - я пісала гісторыю утопіі, вось гэтай чырвонай утопіі, чырвонай імперыі, якая панавала амаль 100 гадоў. Я ездзіла не толькі па Расіі, але і па Украіне і Казахстане — па ўсёй той прасторы, што нядаўна была Савецкім Саюзам. Вядома, больш за ўсё па Расіі, бо ў Расіі гэты эксперымент дайшоў да канца.

Калі ў Беларусі час як бы спыніўся, — мы яшчэ жывем ва ўмовах сумесі сацыялізму і, нават не ведаю, імператарскага такога прэзідэнцтва, — то ў Расіі абсалютна чысты эксперымент даведзены да канца.

Застаўся чырвоны чалавек пасля чырвонай імперыі. І вось гэта прамежкавы стан, калі ён кідаецца то ў рэлігію, то гатовы кідацца ў фашызм, мілітарызм. Там лягчэй прасачыць працэсы, якія адбываюцца. У нас інакш — мы як бы жывём ўсё яшчэ ў паўсавецкім часе.

А ці можна было пазбегнуць гэтай з'явы?

— Гісторыя не любіць умоўнага ладу. Усё адбылося ўжо. Але мне здаецца, што

вялікую адказнасць нясе эліта, якая падчас камунізму добра сядзела на кухні і марыла. А калі давялося будаваць новае жыццё, аказалася цалкам няздольная — не мела ні ідэй, ні ведаў, як гэта рабіць, як растлумачыць народу. І сама не ведала шляхоў, па якіх і як ісці.

Побач з намі ёсць Польшча, ёсць Прыбалтыка, якім удалося пазбегнуць таго, што адбываецца ў Беларусі і Расіі. Мабыць, там іншая гістарычная памяць, іншыя ментальныя навыкі. Тут гэтага не было.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрміны адключэння гарачай вады ў Мінску перанясуць

Намесніца Мельнікавай па Каардынацыйнай радзе: Працуем над аднаўленнем даверу з донарамі11

Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот?10

Караеў: На канцэрт Паліны Гагарынай у Гродне грошы ўзялі з бізнэсу14

Трамп гатовы разам з Еўропай ціснуць на Расію з дапамогай новых санкцый2

Сяргей Вайцяхоўскі, генерал без Айчыны4

Пяскоў: З Расіяй нельга размаўляць ультыматумамі9

Заолаг стаў сведкам гібелі маладога мядзведзя на трасе Мінск — Віцебск3

Непадалёк ад цэнтра Мінска з'явіцца новы квартал8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць