У Мінску сярэдняя зарплата па вакансіях, якую наймальнікі прапануюць рабочым, — Br4,4 млн, служачым - Br5 млн.

Аб гэтым паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Ж.Рамановіч адзначыла таксама, што ў базе даных службы занятасці насельніцтва можна знайсці прапановы з заробкам Br20-25 млн. Такую суму гатовыя плаціць IT-спецыялістам, кіраўнікам, галоўным бухгалтарам. Больш за Br10 млн могуць зарабляць кваліфікаваныя спецыялісты рабочых прафесій: токары, шліфоўшчыкі, электразваршчыкі, фрэзероўшчыкі, асфальтабетоншчыкі і інш.

«Беспрацоўныя настроеныя на пошук больш высокааплатнай працы, чым сярэдняя аплата па вакансіях. У той жа час ўзровень кваліфікацыі і досвед працы беспрацоўных грамадзян не заўсёды адпавядаюць патрабаванням наймальніка», — канстатавала старшыня камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?