Стадыён «Дынама» ў Мінску дабудуюць роўна праз два гады. Пра гэта падчас прамой лініі распавёў міністр спорту Аляксандр Шамко. Паводле яго слоў, будаўніцтва кантралюецца на самым высокім узроўні.

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» па стане на 24.11.2015, tribuna.com

«Нацыянальны стадыён у Мінску будзе здадзены ў эксплуатацыю ў канцы 2017 года. Дакладна. Вы можаце ў мяне спытаць гэта яшчэ пяць разоў, і я пяць разоў адкажу, што гэта дакладна. Я адказны за будаўніцтва гэтага стадыёна. У тым ліку па ўказу прэзідэнта. Гэтаму пытанню было прысвечана ў тым ліку і пасяджэнне ў кіраўніка Камітэта дзяржкантролю. На самым высокім узроўні».

Кіраўнік Мінспорту таксама расказаў, што будаўніцтва на цяперашні момант ідзе згодна з графікам, а па шэрагу пазіцый яго нават апярэджвае.

«У мяне вокны выходзяць на будоўлю, будаўніцтва вядзецца. Іншая справа, што рэканструкцыя — гэта заўсёды нашмат складаней, чым будаўніцтва новага стадыёна. У тэхналагічным плане нейкія працэсы там ідуць у дзве змены, нейкія — у адну… Хоць знешне, магчыма, і не бачна, але будаўніцтва ідзе. Заклапочанасці па гэтым пытанні ў мяне няма. Федэрацыя лёгкай атлетыкі, Мінспорту гэтаму пытанню надаюць вялікую ўвагу», — паведаміў міністр.

Шамко таксама дадаў, што ёсць пэўныя складанасці з будаўніцтвам, аднак усе яны выкліканыя толькі тым, што адбываецца рэканструкцыя, а не будаўніцтва цалкам новага стадыёна. «Праз два гады ў снежні сустрэнемся каля стадыёна», — упэўнены міністр спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?