Белстат сёння апублікаваў звесткі па сярэднім заробку ў краіне за лістапад 2015 года.

Так згодна са звесткамі, намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у лістападзе склаў 6 млн 748,8 тыс. рублёў, у параўнанні ў кастрычнікам зменшыўшыся на 1,8%. Паводле сярэдняўзважанага курсу даляра ў лістападзе (17 778,22 рублёў за даляр), гэта амаль 380 даляраў. Заробак у рублях зніжаецца чацверты месяц запар.

Белстат прывёў таксама звесткі па бюджэтных арганізацыях.

Сярэднямесячны заробак у лістападзе тут склаў 5 млн 293,2 тыс. рублёў, а гэта 297,73 даляра у эквіваленце, калі лічыць сярэдні курс за лістапад. І гэта ж «бруднымі» (мінус 13%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0