Гэты факт «Нашай Ніве» пацвердзілі ў прэс-службе упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

11 снежня ў адной з баранавіцкіх кватэр міліцыя знайшла труп мужчыны, які памёр, перапіўшы. За некалькі дзён да таго ён з сябрам вырашыў пайсці ў запой, купіўшы 17 пляшак гарэлкі.

Ад атручвання алкаголем 45-гадовы мужчына памёр, упаўшы ля гарачай батарэі. Ягоны ж сябра працягваў піць.

Праз тры дні цела знайшла жонка загінулага, якая не магла адшукаць мужа. Пры з’яўленні ў кватэры міліцыі сябра загінулага, якія яшчэ не адышоў ад запою, папрасіў не будзіць свайго таварыша, бо той адпачывае.

Між тым частка цела загінулага, якая была ля гарачай батарэі, ужо расклалася.

Па здарэнні праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?