На пачатку месяца кіраўніцтва БДУ выклікала ўсіх перапісаных удзельнікаў шэсця для прафілактычных размоў. Тады ўсё абышлося вусным папярэджаннем кіраўніцтва.
Нядаўна аднаго з удзельнікаў суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў штрафам у 25 базавых велічыняў (4,5 мільёны рублёў). Сёння ж яшчэ аднаму студэнту, які быў на маршы, уручылі позву ў той жа суд Маскоўскага раёна. Пра гэта напісаў сам студэнт Глеб Вайкуль на сваёй старонцы Укантакце.
Глебу былі дасланыя сама позва і копія пратакола.
У пратаколе пішацца, што Вайкуль Г.У. удзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, размахваў бел-чырвона-белай стужкай, чым парушыў парадак правядзення масавых мерапрыемстваў.
Сам жа Глеб не прызнае сваёй віны ў тым, што ён парушыў заканадаўства.