Новы год і калядныя святы асацыююцца з падарункамі і весялосцю. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, які падчас рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў «Дзіцячы дом №7 «Сем Я» ў Мінску.

«Для мяне Новы год асацыюецца з падарункамі, радасцю і весялосцю. Вельмі падабаецца гэтае свята, яно заўсёды дорыць выдатны настрой. Вядома, згадваюцца дзіцячыя гады, калі я сам чакаў падарункаў. Гэта былі пасляваенныя часы, гадоў дзесяць праз пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Маса была іншых праблем. Але я памятаю, як мама са мной ставіла ёлку, рыхтавалі пачастункі. Быў сапраўды святочны настрой, асабліва ў спалучэнні са святам Раства, а для нашай праваслаўнай сям'і гэта было двайное свята», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

«Усе жартавалі, былі цікавыя загадкі. Думаю, гэтыя добрыя традыцыі жывыя ў беларускім грамадстве, і яны развіваюцца. Безумоўна, змяняюцца пакаленні, прыходзяць новыя тэхналогіі, але святочны настрой у Новы год і самыя лепшыя чакання застаюцца нязменнымі», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?