Зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы, якая ў лістападзе выступала на чэмпіянаце свету ў Х'юстане, прыйшлі два допінг-праколы. Падчас спаборніцтваў дзве станоўчых пробы здалі Анастасія Новікава (катэгорыя да 58 кг, 4-е месца) і Аляксандр Венскель (да 94 кг, 4-е месца).

У арганізме абодвух беларускіх прадстаўнікоў знойдзены анабалічны агент — дэгідрахларметылтэстастэрон. Новікава і Венскель часова адхілены ад усіх спаборніцтваў. Рашэнне па іх будзе агучана дадаткова, паведамляе афіцыйны сайт ИВФ.

Калі будзе даказана парушэнне антыдопінгавых правілаў, чэмпіёнцы свету 2011 года, трохразовай чэмпіёнцы Еўропы і бронзавая медалістцы Гульняў у Пекіне Анастасіі Новікавай пагражае пажыццёвае адлучэнне ад спорту. У 2005 годзе яна ўжо была пакарана 2-гадовай дыскваліфікацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?