Заснавальнік мэсенджэра Telegram Павел Дураў заявіў, што пагроза блакавання на «адным або двух рынках» не паўплывае на палітыку прыватнасці кампаніі, паколькі дадатак папулярны «сярод дзесяткаў мільёнаў карыстальнікаў на дзясятках рынкаў».

Па словах Дурова, Telegram не будзе выдаваць трэцім бакам асабістыя дадзеныя карыстальнікаў і ключы шыфравання. Доступ расейскіх праваахоўных органаў да асабістай перапіскі, на яго думку, можа прывесці да з'яўлення «чорнага рынку асабістых дадзеных».

Аб магчымым закрыцці Telegram-а ў выпадку адмовы выдаць уладам ключы шыфравання раней заявіў бізнесмэн Герман Кліменка, прызначаны дарадцам прэзідэнта РФ па пытаннях развіцця інтэрнэту. У інтэрв'ю «Дождю» ён сказаў, што Telegram «у любым выпадку папросяць адкрыць доступ і коды ў Амерыцы, і ў Францыі, і ў выпадку адмовы ён будзе зачынены».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?