Няшчасны выпадак здарыўся ў аб’яднаным вучэбным цэнтры Ўзброеных Сіл.

Падчас выкананьня падрыхтоўчага практыкаваньня на танкадроме, адзін з курсантаў вучэбнай часткі наехаў на дрэва. Баявая машына заглохла й скацілася на абломак дрэва. Удар трапіў у люк запаснога выхаду, які знаходзіцца за сядзеньнем мэханіка‑кіроўцы. У выніку люк быў выламаны, а вайсковец атрымаў траўму, несумяшчальную з жыцьцём.

Падрабязнасьці здарэньня высьвятляюцца. Аднак ужо сёньня спэцыялісты цьвердзяць, што гэты выпадак абумоўлены выключна зьбегам абставін.

СТВ

Глядзі яшчэ:
Вайсковец загінуў пад бульдозэрам
Беларускае войска не зьбіраецца канчаткова пераходзіць на кантракт
На прапаршчыка завялі крымінальную справу за зьбіцьцё салдата

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0