Следства не звязвае забойства Барыса Нямцова з яго палітычнай ці грамадскай дзейнасцю.

«У ходзе расследавання па справе было пэўна ўсталявана, што забойства Нямцова ніяк не звязана з яго дзяржаўнай або палітычнай, грамадскай дзейнасцю», — заявіў следчы ў пятніцу на пасяджэнні ў Басманным судзе, дзе разглядаецца скарга пацярпелых на адмову ў перакваліфікацыі справы.

У верасні прадстаўнікі сям'і Нямцова хадайнічалі перад следствам, каб ўчыненае злачынства кваліфікавалася як забойства дзяржаўнага дзеяча, але атрымалі адмову.

На думку адвакатаў, падставай для перакваліфікацыі на артыкул 277 КК РФ служыць тое, што на момант забойства Нямцоў быў дэпутатам Яраслаўскай абласной думы, сустаршынёй апазіцыйнай партыі РПР-ПАРНАС, а раней займаў пасады ва ўрадзе, быў губернатарам і дэпутатам Дзярждумы.

Нямцоў застрэлены 27 лютага на Вялікім Москварэцкім мосце ў Маскве. Па факце забойства была заведзена крымінальная справа па артыкулах 105 («забойства») і 222 КК РФ («незаконны абарот зброі»). Расследаваннем займаецца Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?