Злачынцаў затрымалі па гарачых слядах.

Маладыя людзі 1993-га і 1995-га года нараджэння разам з больш старэйшым (амаль на дзесяць гадоў) прыяцелем ноччу праніклі ў кабінет настаяцеля, адкуль выкралі два мільёны беларускіх рублёў, шэсцьдзесят пяць даляраў ЗША, падарункавы набор і манітор ад кампутара. Але ж міліцыянты спрацавалі аператыўна, неўзабаве злачынцаў затрымалі. 

Цікава, што падазраваныя загадзя прадумалі план і падрыхтаваліся да крадзяжу. Старэйшы з крымінальнага трыа да гэтага некалькі разоў прыходзіў у касцёл і прасіў міласціну, паралельна вывучаючы, што і дзе можна ўзяць. Вырашылі, што лепш за ўсё «наведаць» кабінет настаяцеля, куды падазраваныя патрапілі, перапілаваўшы дужкі навясных замкоў. Ўзялі ўсё, што ўяўляла для іх хоць нейкую каштоўнасць. Зараз частка выкрадзенага канфіскавана. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?