На жодзінскім прадпрыемстве ТДА «Белаўтазапчастка» заробак выплачваюць з пратэрміноўкай. За кастрычнік гэтага года супрацоўнікі прадпрыемства атрымалі пакуль частку заробкаў — па 750 000 рублёў.

Са снежня 2014 года на ТДА «Белаўтазапчастка» пачаліся пратэрміноўкі заработнай платы ў сувязі са створанай дэбіторскай запазычанасцю. Пракуратура Жодзіна ў гэтым пытанні праводзіла праверкі, былі вынесеныя адпаведныя прадпісанні.

— Выплаты робяцца па меры паступлення на прадпрыемства грашовых сродкаў ад контрагентаў, — інфармуе старэйшы памочнік пракурора Яна Хоміч.

Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы наклаў штраф на дырэктара кампаніі. Акрамя таго, штраф быў накладзены і на само прадпрыемства.

— Я нават не ведаю, як мы выжываем. У нас ёсць сямейныя пары, якія працуюць на прадпрыемстве. За кастрычнік рабочым выплачаны заробак па 750 000 рублёў (прыкладна $40), — распавёў рабочы прадпрыемства Уладзімір.

* * *

Жодзінскае прадпрыемства ТДА «Белаўтазапчастка» выпускае гідраманіпулятары рознай грузападымальнасці, займаецца вытворчасцю гідраўлічных цыліндраў для айчыннай і замежнай тэхнікі, а таксама вытворчасцю сталёвых бясшоўных труб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?