Гэтай ноччу быў пабіты бамбардзірскі рэкорд беларускіх легіянэраў Нацыянальнай хакейнай лізе.

«Манрэаль Канадыянс» братоў Андрэя і Сяргей Касьціцыных, а таксама Міхаіла Грабоўскага сустракаўся ў гасьцях з «Атавай Сэнатарс». Тры шайбы ўляцелі ў браму гаспадароў, на адэкватны адказ «сэнатары» так і не наважыліся – 3:0.

Прыемна адзначыць, што не апошняя заслуга ў перамозе «Манрэаля» належыць Андрэю Касьцыну. На 52-ой хвіліне гульні ён усталяваў канчатковы вынік. Па фінальнай сырэне беларус быў прызнаны трэцяй зоркай матчу.

Галявы посьпех Касьціцына-старэйшага важны яшчэ тым, што быў пабіты беларускі рэкорд выніковасьці ў НХЛ, усталяваны яшчэ ў далёкім 1998 годзе Ўладзімерам Цыплаковым. Тады форвард «Лос-Анжэлес Кінгс» набраў 52 пункты (18 шайб + 34 галявыя перадачы). На рахунку Андрэя цяпер ужо 53 пункты (26+27).

Нагадаем таксама, што Сяргей Касьціцын сёлета ўжо набраў 27 пунктаў (9+18), а Міхаіл Грабоўскі 9 (3+6). «Манрэалю» застаецца правесьці ў рэгулярным першынстве яшчэ два матча, пасьля чаго пачнецца плэй-оф.

* * *

Добрая навіна таксама прыйшла ад іншага беларускага легіянэра ў НХЛ Руслана Салей. Ягонае «Каларада Эвэланш» пасьля гасьцявой перамогі над «Ванкувэр Кэнакс» забясьпечылі сабе выхад у плэй-оф.

На рахунку Салея сёлета 30 пунктаў (6 шайб + 24 перадачы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?