Паводле святочнага сцэнара, дзетак прывіталі казачныя персанажы — дзік, снегавік і мядзведзь. Праз гульні і конкурсы героі батлейкі распавялі дзецям пра Божае нараджэнне і сэнс свята Раства. Іншыя персанажы-аніматары: Зорка, Ірад, Мудрэц падвялі ўдзельнікаў да кульмінацыйнай падзеі пастаноўкі — каляднай батлейкі.

«Ян Прадвеснік» — адна з беларускамоўных цэркваў. Сярод яе прыхаджанаў - вядомыя ў нацыянальным руху асобы Наста і Зміцер Дашкевічы, Андрусь Кім, Аляксей Шэін, Дзяніс Садоўскі, Зміцер Хведарук. У пропаведзях і малітвах царквы «Ян Прадвеснік» часта гучаць актуальныя для беларускага грамадства пытанні.

Ікон пратэстанты не прызнаюць.

Цікава, што ў царкве вісяць старадаўнія беларускія гербы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?