Увядзенне платы за наведванне паліклінік немэтазгодна. Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю БелТА намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.
«На дадзеным этапе ўводзіць плату за наведванне паліклінік не трэба, — сказала віцэ-прэм'ер. — Неабходна ўдасканальваць працу паліклінік, укараняць сучасныя метады арганізацыі іх дзейнасці».