На суд да Андрэя Кіма прыйшло шмат людзей. Самая вялікая судовая заля была цалкам занятая журналістамі, сябрамі Кіма. Многія засталіся на вуліцы, нехта стаяў у дворыку побач са здымачнай групай БТ.
Паседжаньне нельга было назваць ціхім. Пад вокнамі суду, што месьціццца ў будынку былога Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, моладзь уголас патрабавала вызваленьня Андрэя. Потым група спэцназаўцаў пачала адціскаць іх ад суду.
0
0
0
0
0
0