Не зусім звычайны крадзеж адбыўся ў Ашмянскім раёне ў ноч на Раство. 

Кіроўца грузавіка ноччу спыніўся на запраўцы ў Ашмянскім раёне, што непадалёк ад мяжы з Літвой, каб адпачыць перад дарогай. Машыну ён не закрываў.

 У паўпрычэпе мужчына перавозіў звяроў, а менавіта клеткі з норкамі. Калі мужчына заснуў, да яго машыны пад’ехаў другі аўтамабіль. Яго кіроўца забраў з паўпрычэпа адну клетку, у якой знаходзіліся пяць звяркоў. Гэта зафіксавала камера відэаназірання.

Норкі належалі расійскай фірме і каштавалі каля 4 мільёнаў рублёў. Кіроўца вёз іх з Калінінграда ў Санкт-Пецярбург. На дадзены момант міліцыя ўстанаўлівае асобы зламыснікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?