Рабочыя завода паскардзіліся ў «Нашу Ніву», што на зімовыя святы застаюцца без капейчыны — прадпрыемства не плаціць ім з кастрычніка.
«Праблемы ўзніклі з-за кантракту з Расіяй, адтуль не ішлі плацяжы. Але мы знайшлі ўнутраныя резервы, — паведаміў «Нашай Ніве» Валеры Калач, галоўны інжынер прадпрыемства. — Але вось непасрэдна зараз праводзяцца аперацыі па рахунках, сёння заробак выплацім у поўным аб’ёме за кастрычнік і лістапад».
Галоўны інжынер спадзяецца, што ў будучыні сітуацыя не паўторыцца.
0
0
0
0
0
0