Намесьніца галоўнага рэдактара друкаванага органа Адміністрацыі прэзыдэнта «Советской Белоруссии» Ганна Шадрына ва ўласным інтэрнэт-дзёньніку задалася пытаньнем, што грамадзка-карыснага было зроблена на «дэмакратычныя» грошы? Прычына пытаньня – «дастала апазыцыйная шушара ў фрэндстужцы». Допіс выклікаў буру водгукаў і стаў адным з найбольш папулярных у беларускай благасфэры апошніх дзён.

Шадрына ўпэўненая, што «дэмакратычныя» грошы існуюць, бо сама ўдзельнічала ў нейкіх там сэмінарах і канфэрэнцыях. Варта адзначыць, што фактычна ніхто ня стаў падтрымліваць журналістку ў гэтым пытаньні.

Вось некаторыя цытаты з Шадрыной. Пра «Белсат»: «Ну і што? У тэлеканала «Белсат», я выбачаюся, ёсьць акрэдытацыя на працу ў Беларусі? Няма. Таму любому чалавеку, які сьвядома ідзе працаваць на «Белсат» варта насіць з сабой цёплыя шкарпэткі і пакецік сухароў. Мяне запрашалі працаваць туды, але я не хачу насіць цёплыя шкарпэткі. У мяне здароўе слабае. І мэты іншыя».

Пра прымусовую падпіску на «СБ»: «Як жа вы ўжо з гэтай прымусовай падпіскай надакучылі. Ну вось дзе яна? Вас асабіста прымушаюць? «СБ» самаакупанае прадпрыемства, якое зарабляе рэклямай. Ці дакажыце адваротнае».

Апанэнты Шадрынай прыгадалі ёй навучаньне ў ЭГУ на «дэмакратычныя грошы» і злоўжываньне грашыма падаткаплатнікаў для стварэньня рэжыму асабістай улады, які і яна абслугоўвае. У адказах можна знайсьці і цікавыя «рахункі сумленьня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?