З улікам дэнамінацыі мінімальны заробак будзе складаць 230 рублёў

Савет міністраў Рэспублікі Беларусь устанавіў з 1 студзеня 2016 г. месячную мінімальную заработную плату ў памеры 2 300 000 рублёў.

Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай ад 24.12.2015, гаворыцца ў паведамленні ўрада.

З 1 студзеня 2015 г. памёр мінімальнага заробку ў Беларусі складаў 2 млн 100 тыс. 100 рублёў, потым ён быў крыху індэксаваны.

Як паведамлялася ўчора, з 1 студзеня 2016 г. у Літве мінімальны заробак павышаецца з 325 да 350 еўра.

 2,3 млн беларускіх рублёў — гэта 120,2 еўра, калі браць сярэднеўзважаны курс еўра да беларускага рубля за лістапад, або 113 еўра, калі браць меркаваны курс на заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0