Расійскі Цэнтрабанк падняў афіцыйны курс даляра на 30 снежня да 72,5 рубля. Адзнаку ў 72 рублі даляр пераадолеў упершыню з дэнамінацыі 1998 года.

Афіцыйны курс еўра на 30 снежня — 79,54 рубля. На таргах на Маскоўскай біржы 29 снежня еўра падаражэў да 80 рублёў, але затым курс трохі знізіўся.

Расійскі рубель таннее з-за падзення сусветных цэнаў на нафту. На таргах у Лондане 29 снежня нафта маркі Brent каштуе 36,6 даляра за бараль — прыкладна на ўзроўні канца 2008 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?