Фонд барацьбы з карупцыяй, узначалены расійскім апазіцыянерам Аляксеем Навальным, падаў чарговы — чацвёрты — пазоў на генпракурора Юрыя Чайку ў чатыры маскоўскія суды. Пазовы таксама пададзеныя супраць шасці расійскіх СМІ, якія распаўсюдзілі заяву генпракурора.

Папярэднія тры пазовы аб абароне гонару і годнасці, пададзеныя ФБК у дачыненні да Чайкі, былі адкінутыя маскоўскімі судамі.

Пазовы выкліканыя заявамі Чайкі, зробленымі ім пасля публікацыі расследавання ФБК пра бізнес-інтарэсы сыноў генпракурора. У прыватнасці, паплечнікі Навальнага абвінавацілі іх у сувязях з крымінальнымі структурамі.

Як паказваецца на сайце Навальнага, у Гагарынскі раённы суд пададзены пазоў на Чайку і РБК, у Астанкінскі раённы суд — на Чайку і «Ведомості», у Цвярскі раённы суд — на генпракурора і «Коммерсант», у Астанкінскі раённы суд — на Чайку і « Дождь «, у Цвярскі раённы суд — на Чайку і «Слон» і ў Прэсненскі раённы суд — на генпракурора і «Эхо Москвы».

Як патлумачыў апазіцыянер, пазовы супраць СМІ накіраваныя толькі для таго, каб павысіць шанцы для разгляду пазову ў дачыненні да генпракурора.

«Загадзя прашу прабачэння перад паважанымі СМІ за нязручнасці, нажаль, мы вымушаны зрабіць іх фармальнымі адказчыкамі, каб прымусіць суды прыняць нашы пазовы і, наогул, паспрабаваць знайсці суд, гатовы разгледзець наш пазоў», - піша Навальны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?