Як добра, думаю зараз, калі ёсць дзед ці баба, ад якіх можна пачуць і родную мову, і прыказкі, прымаўкі, і народны гумар. У дзяцінстве гэта не цаніў, але ж у памяці ўсё адклалася.

«Кастусь сеў на гусь» - дражніла мяне малога баба.

«Свет вялік, чаго не бываіць, і варона лапці абуваіць», - казаў дзед.

«У БеларусІ пчолы па гусІ, а мёд носяць рэзгінямі. — А як яны ў вулей лезуць? — Пішчаць ды лезуць», - гэта таксама дзед казаў.

«Еш. Ня будзіш есці, аслабеіш, пойдзіш на двор і павалішся», — і гэта дзед казаў. Дзеду майму 88 гадоў, нядаўна я запісаў на дыктафон ягоныя ўспаміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?