7—8 красавіка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае з афіцыйным візітам В’етнам па запрашэнні прэзідэнта гэтай краіны Нгуен Мінь Чыета. Пра гэта паведамляе в’етнамскае інфармацыйнае агенцтва VNA.

Падчас візіту бакі плануюць абмеркаваць пашырэнне супрацоўніцтва, а таксама падзяліцца вопытам у сферы эканамічнага развіцця.

Кіраўнік прэс‑службы прэзідэнта Павел Лёгкі пацвердзіў БелаПАН, што візіт Лукашэнкі ў В’етнам «рыхтуецца і адбудзецца ўжо бліжэйшым часам».

Гэта будзе другі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў В’етнам. Упершыню ён наведаў гэтую краіну ў красавіку 1997 года. У 2006 годзе візіт некалькі разоў пераносіўся, а потым быў адменены без аб’яўлення прычын.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0