Трэба будзе зрабіць:

а) патэнт ці ліцэнзію. Яе трэба будзе даваць пад адпаведнасць паслуг (дзе, як і на якіх умовах). Тут важная роля будзе МУС, каб усё прапісалі. Зноў жа, калі паслугі на даму — адпаведна, яшчэ трэба ўведаміць участковага. А пажарнікі? А ЖЭС? Зноў жа такі нельга будзе ў адкрыты эфір даваць рэкламу, тэхнічныя дэталі ліцэнзій і курсы падрыхтоўкі, каб непаўналетнія не бачылі. Толькі ў спецыяльныя СМІ, для дарослых, Значыць, і мінінфармацыі тут патрэбна адсочваць.

б) Медыцынскую страхоўку… А ці мае права прыватная медыцына абслугоўваць і выдаваць даведкі? Ой, будзе шуму, Мінздароўя міма такой хлебнай тэмы ня пройдзе.

в) Прафесійны саюз… Тут ці не будзе ціску з ФПБ? Захочацца і свайго старшыню, і браць членскія.

г) Калі прастытутка аказвае паслугі замежнікам — тут мусова, каб дзяржава кантралявала якасць. Трэба даведку мець аб валоданні англійскай ці яшчэ якою моваю (Мінадукацыі адпаведна).

д) калі аперацыі з валютаю — тут трэба адпаведны дэпартамент Нацбанка падключаць. Зноў-такі прызнанне валютнай выручкі — будуць узнікаць курсавыя розніцы, без бухгалтара не абыдзешся — падатковая з'есць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?