Жыхар Ракаўскага сельсавета святкаваў свой 61-ы дзень нараджэння.

Адзначаў ён дзень нараджэння ў кампаніі сваёй сужытніцы. У разгары застолля паміж мужчынам і жанчынай адбылася сварка. Імяніннік усклікнуў: «Ды гары яно ўсё гарам!». Збегаў за каністрай з бензінам, выліў яго пасярод пакоя і кінуў запалку.

У выніку гэтага вар’яцтва дом і ўся маёмасць згарэлі цалкам.

Жанчыну, якая пазбавілася ўсяго, забралі да сябе жыць сваякі. А мужчына чакае рашэнне суда па артыкуле 218 частка 2 – «Знішчэнне маёмасці агульнанебяспечным спосабам».

– І калі суд вынесе максімальную меру пакарання, то на волі мужчына сустрэне толькі свой 71 год нараджэння, – падсумаваў старшы следчы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?