У Гродне жанчына 1948 года нараджэння пашкодзіла суседу аўтамабіль, выкінуўшы пляшку з акна сваёй кватэры. Па артыкуле «хуліганства» заведзена крымінальная справа, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Непрыемны інцыдэнт адбыўся бліжэй да вечара, а днём жанчына разам з двума сяброўкамі ўжывала спіртныя напоі, адзначаючы атрыманне пенсіі. Калі госці сышлі, вырашыла прыбрацца. У працэсе уборкі пенсіянерцы пад руку трапіла шкляная бутэлька. Жанчына выкінула яе праз акно. Тара трапіла ў прыпаркаваны каля дома аўтамабіль маркі «Опель Амега» і разляцелася на кавалкі.

Высветлілася, што жанчына рэгулярна злозўжывае спіртным. Гледзячы на маці, да алкаголю заахвоціўся і сын. У сярэдзіне гэтага года мужчына адправіўся змагацца са шкоднай звычкай ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0