Харчовыя і нехарчовыя магазіны ў Мінску 31 снежня будуць працаваць паводле звычайнага графіка, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама. 

1 студзеня харчовыя магазіны будуць працаваць з 10.00 да 18.00, у нехарчовых выхадны дзень. 

Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама, буйныя харчовыя магазіны (гандлёвай плошчай большай за 650 квадратных метраў) з 15 снежня па 7 студзеня павінны закрывацца не раней за 22.00. 

31 снежня і 6 студзеня аб'екты бытавога абслугоўвання насельніцтва працуюць паводле рэжыму працоўнага дня; для цырульняў заканчэнне працы — не раней за 21.00. У кожным адміністрацыйным раёне горада 7 студзеня павінны працаваць цырульні. 

Усе аб'екты з 15 снежня па 15 студзеня не павінны закрывацца на рамонт, інвентарызацыю, санітарныя дні і іншыя падобныя мерапрыемствы. 

Мінскі Камароўскі рынак 31 снежня працуе з 9.00 да 19.00, 1 студзеня — выхадны, 4 студзеня (панядзелак) — працоўны дзень. З 24 снежня па 3 студзеня з 10.00 да 19.00 на плошчы каля рынку праводзіцца навагодні кірмаш харчовых і нехарчовых тавараў. 31 снежня кірмаш адкрываецца ў 10.00 і закрываецца 1 студзеня ў 4.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?