kommersant.ru

kommersant.ru

Віцэ-прэм'еру расійскага ўрада Дзмітрыю Рагозіну забаранілі ўезд ва Украіну. Пра гэта гаворыцца ў адказе Службы бяспекі Украіны на запыт выдання «Апостраф».

СБУ таксама паведаміла аб забароне на ўезд для польскага дэпутата Еўрапарламента Януша Корвіна-Міке.

***

Рагозін курыруе ва ўрадзе Расіі абаронна-прамысловы комплекс, авіяцыйна-касмічную галіну і суднабудаванне. Ён пастаянна выступае супраць палітыкі Украіны, а ў маі 2014 года пакінуў у сваім твітары запіс аб «шчасце быць у адным акопе з абаронцамі Славянска».

Януш Корвін-Міке ў снежні 2015 наведаў Крым, прыляцеўшы на паўвостраў праз Маскву. Міністэрства замежных спраў Польшчы назвала яго рашэнне безадказным і заявіла, што Польшча, як і іншыя краіны ЕС, не прызнаюць далучэнне Крыма да Расіі. Візіт дэпутата ў Крым таксама асудзіў старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?