Улады Брусэля адмянілі гарадскія ўрачыстасці з нагоды Новага года з-за пагрозы тэрактаў.

le soir

le soir

Забарона закране традыцыйны навагодні салют і іншыя мерапрыемствы, якія могуць выклікаць вялікую колькасць людзей, цытуе AFP бурмістра горада Івана Маёра (Yvan Mayeur).

29 снежня ўлады Бельгіі абвясцілі пра арышт двух чалавек па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэрактаў у навагоднюю ноч. Арыштаваныя - члены мотаклуба Kamikaze Riders, у якім ёсць ц асноўным выхадцы з краін Паўночнай Афрыкі, паведамляе Reuters.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?