Сілы абароны Ізраіля апублікавалі матывуючы ролік да наступаючага Новага году, які мог бы стаць прыкладам і для беларускіх вайскоўцаў, якія займаюцца стварэннем пазітыўнага вобразу арміі.

У роліку на ангельскай, расейскай, нямецкай і іспанскай мовах жаўнеры абодвух палоў распавядаюць, як правялі 2015 год.

«Я бачыў новыя мясціны. Я плаваў па моры. Спускаўся з верталёту. Сустрэла новую найлепшую сяброўку. Уратаваў жыццё сябра. А ён — маё», — кажуць героі.

«Былі цяжкасці, аднак яны зрабілі мяне мацнейшым. Я лятала над усёй краінай. А я перайшоў пустыню. Было цяжка, але збольлага весела. Я дайшоў да самага краю зямлі. А я быў у самым сэрцы акіяна», — распавядаюць вайскоўцы рознымі галасамі.

«Мне толькі 19 гадоў, і я скончыла баявую падрыхтоўку. Я навучыўся быць лідарам каманды. Я даведалася, што сяброўства — самая важная рэч. У гэты момант я ганарыўся тым, што я салдат», — ролік паказвае прыгожых маладых людзей у форме, якія займаюцца ваеннай справай, развіваюцца фізічна і разумова, а не проста выжываюць у казармах.

«Дык што я рабіла ў 2015 годзе?.. Я закахаўся… Ах, гэта было цудоўна!» — фінальныя словы за кадрам.

Асноўнай аўдыторыяй роліка, відавочна, павінна быць жыдоўская па паходжанні моладзь з розных краін свету, якая магла б зацікавіцца і паслужыць у ізраільскай арміі. Таксама ролік транслюе пазітыўны вобраз прызыву для ўласна ізраільскіх маладзёнаў і агулам Сіл абароны Ізраіля — для міжнароднай аўдыторыі.

Аднак, вядома, добры вобраз ізраільскай прызыўной арміі ствараецца не толькі і не столькі ролікамі, а рэальнай рэпутацыяй Ізраіля як краіны, якая турбуецца пра кожнага свайго жаўнера і стварыла вельмі эфектыўную збройную сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?