Перадапошнім вечерам года, што сыходзіць, шмат хто з рабочых Мінскага трактарнага завода адарваўся ад хлеба, каб атрымаць сваю порцыю відовішчаў.

На пляцоўцы перад галоўным корпусам заводаупраўлення быў зладжаны конкурс на найлепшае навагодняе ўпрыгожанне прадукцыі роднага прадпрыемства. 12 трактароў розных мадэляў выехалі да гледачоў аздобленымі святлодыёднымі гірляндамі, кардоннымі ялінкамі, віншаваннямі.

«Калі б нашы трактары такімі прыгожымі выходзілі на палеткі, то ўрадлівасць была б зусім іншай», — гучала з дынамікаў.

Аляксандр Саладуха ўпрыгожыў свята «сусветна вядомымі», як ён сам прызнаўся, хітамі пра чужую мілую і «там, дзе спее вінаград».

На паўцёмнай плошчы завадскія мужчыны з гонарам паказвалі сваім дзецям зблізку машыны, а пераможцу ў аздабленні вызначалі па моцы гулу натоўпу, калі аб'яўлялі чарговы нумар удзельніка конкурсу.

Лазернае шоу і феерверк над заводскім упраўленнем падаліся лагічным канцом свята.

Да 11 студзеня завод сыходзіць на вакацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?