У Мінску затрыманы мужчына, які адкрыта выкраў наяўныя грошы ў суме $550 у свайго спадарожніка ў таксі, паведамілі БЕЛТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Здарэнне адбылося 29 снежня каля 21.30 на вуліцы Ясеніна.

Двое мужчын скарысталіся паслугамі таксі. Калі прыехалі на месца, адзін з пасажыраў перадаў свой кашалёк спадарожніку — 29-гадоваму маладому чалавеку, каб той расплаціўся. А той, расплаціўшыся, вышмыгнуў з партманэ грошы, паклаў сабе ў кішэню і выйшаў з аўтамабіля.

І адразу схаваў іх у снег. Аднак кіроўца таксі тое заўважыў, дый 68-гадовы пацярпелы — таксама.

Пасля непрацяглых пошукаў падазраванага затрымалі. Грошы, схаваныя ў снезе, вярнулі старому.

Затрыманы, аказалася, раней быў судзімы, не раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Яго даставілі ў гарадскі аддзел міліцыі №2 Маскоўскага РУУС Мінска, дзе ў дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 206 КК (рабаванне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0