З 1 студзеня базавая велічыня ў краіне вырасла са 180 тысяч да 210 тысяч рублёў.

Гэта прадугледжана пастановай урада ад 18 снежня № 1059.

Базавая велічыня была ўведзеная 1 сакавіка 2002 гады, яна ўжываецца для вылічэння цэлага шэрагу паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

Месячная мінімальная заработная плата (МЗП) павышана да 2 млн. 300 тыс. рублёў

(гэта крыху меней за 114 даляраў, калі браць курс амерыканскай валюты на 1 студзеня 2016 г.). 

Год таму мінімалка складала да 2 млн. 100 тыс. 100 рублёў. У ліпені яна была праіндэксавана і склала 2 млн. 180 тыс. 126 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0