Пасля навагодняй ночы снежнае покрыва ўтварылася практычна на ўсёй тэрыторыі краіны.

Снег адсутнічае толькі ў крайніх заходніх раёнах Брэсцкай вобласці і на мяжы Брэсцкай і Гомельскай абласцей у Палессі.

Найбольшая вышыня снежнага покрыва ў Гомельскай вобласці (да 12 см). У Мінску вышыня снегу павялічылася за суткі з 6 да 8 см.

Мінімальная тэмпература паветра ў навагоднюю ноч склала ад 9,6 (Нарач, Шаркаўшчына, Верхнядзвінск) да 15,5 градуса ніжэй за нуль (Віцебск). Насуперак прагнозу гэтая ноч аказалася цяплейшай за папярэднюю (чакалася месцамі да мінус 20), калі тэмпература ўпершыню ў гэтым зімовым сезоне апусцілася ніжэй за 20-градусную адзнаку (20,5 у Ашмянах).

2 і 3 студзеня пахаладае.

Тэмпература паветра ноччу мінус 13—20, пры праясненнях паветра можа выхалоджвацца да 21—25 градусаў, максімальная днём 8—15, месцамі 16—18 (у Мінску 11—13). Дадатковае адчуванне холаду створыць умераны паўночна-ўсходні вецер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?