2 красавіка прыкладна ў 15.40 у Гомельскім раёне на тэрыторыі аэрапорта «Гомель» упаў двухмесны лёгкі мнагамэтавы самалёт «Авіятыка‑МАІ‑890У».

Як паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, самалёт, што належыць ААТ «Гомельхімсэрвіс», здзяйсняў вучэбны палёт. На борце знаходзіліся камандзір судна і пілот.

У выніку падзення камандзір самалёта, 1960 года нараджэння, атрымаў чэрапна‑мазгавую траўму, удар пазваночніка, страсенне мозгу. У пілота, 1966 года нараджэння, — траўмы галавы, нагі і шматлікія ўдары. Абодва лётчыкі дастаўлены ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0